Свет7070

У Харкаве знеслі помнік Леніну ФОТА, ВІДЭА

Відэа анлайн з месца падзей:

22:35 

Помнік Леніну ў Харкаве, што стаяў на Плошчы Свабоды, знесены. Дэманстранты падпілілі статую знізу з дапамогаю вуглавой шліфавальнай машыны-балгаркі і сцягнулі помнік з пастамента з дапамогай металічных тросаў, паведамляе Бі-Бі-Сі — Украіна.

Перад гэтым актывісты выбілі на пастаменце надпіс «Слава Украіне!» і эмблему Сацыял-нацыянальнай асамблеі.

На плошчы Свабоды ў Харкаве сёння вечарам сабралася каля трох тысяч мітынгоўцаў. Супрацоўнікі міліцыі правялі з арганізатарамі сходу размову «аб недапушчальнасці здзяйснення правакацый і парушэнняў заканадаўства».

«Названыя асобы праігнаравалі патрабаванні праваахоўнікаў, паводзяць сябе з выклікам і правакуюць іншых грамадзян на радыкальныя дзеянні», — паведамлялася ў заяве міліцыі, якая распачала крымінальную справу па знішчэнні альбо пашкоджанні аб'ектаў культурнай спадчыны і аб'ектаў уласнасці.

Пазней міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, крымінальная справа будзе закрыта, што ўказ аб зносе помніка падпісаў кіраўнік харкаўскай абладміністрацыі Ігар Балута.

Шмат хто з удзельнікаў акцыі быў у балаклавах, некаторыя трымалі нацыянальныя сцягі, а таксама сцягі батальёна «Азоў» і «Правага сектара».

Раней актывісты заявілі, што адпілуюць помніку галаву і рукі, падняўшыся на кране. Актывісты казалі, што скідаць помнік небяспечна, бо пад плошчай праходзяць лінія метро і інжынерныя камунікацыі.

Каментары70

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс16

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?7

«Гучная ноч у Кіеве, тата!» — дачка генерала Келага стала героем сацсетак6

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?2

«Героі» за дзяржаўны кошт. Колькі ў Беларусі заплацілі з бюджэту медыйным тэлевядоўцам2

«Иль русский от побед отвык?» У цэнтры Мінска сёння дэкламавалі «Паклёпнікам Расіі» Пушкіна40

Мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»1

«Белавія» паказала новы самалёт — падсанкцыйны Airbus1

Мінчанка кінула сталіцу, аднавіла хату 1905 года — і шчаслівая2

У Гомель прыедзе Грыгорый Лепс, квіткоў ужо амаль няма17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс16

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць