Прыхаджане мячэці ў Маскве прымусілі АМАП адпусціць затрыманага аўтамабіліста.
У інтэрнэце з'явілася відэа, якое было знята ў мінулую пятніцу на Вялікай Татарскай вуліцы ў Маскве, дзе, у прыватнасці, знаходзіцца Маскоўская гістарычная мячэць.
Супрацоўнікі АМАПа затрымалі аднаго з вернікаў. Сотні мусульман акружылі аўтобус і пачалі патрабаваць тлумачэнняў. Пасля нядоўгага высвятлення адносін прадстаўніку мячэці і роднаму брату затрыманага ўдалося ўвайсці ў аўтобус. Пры гэтым затрыманы заявіў, што яго білі. Пасля славеснай сваркі мусульмане пайшлі на штурм аўтобуса і вызвалілі арыштаванага. Пры гэтым некаторыя прысутныя заявілі, што «гэта сапраўдная рэвалюцыя».