Прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да дырэктара адной са школ Брэсцкай вобласці, які ажыццяўляў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх.

Следчы камітэт звяртае ўвагу на недапушчальнасць выдавання анкетных дадзеных непаўналетніх, якія пацярпелі ад злачынных дзеянняў педафіла. Правы і інтарэсы дзяцей з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю дзяржавы.

Пра выпадак стала вядома ў мінулую сераду. Тады Следчы камітэта паведаміў, што «следчыя затрымалі кіраўніка адной са школ Брэсцкай вобласці па падазрэнні ў педафіліі. У ходзе следчых дзеянняў, праведзеных супрацоўнікамі УСК па Брэсцкай вобласці, устаноўлена, што мужчына, знаходзячыся па месцы працы, з мэтай задавальнення сваёй палавой жарсці, з ужываннем гвалту і насуперак волі заведама для яго непаўналетняй здзейсніў у дачыненні да яе гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару», — каазалася ў паведамленні. Вечарам СК паведаміў яшчэ пра адзін эпізод дзейнасці дырэктара.

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0