Харкаўскі мэр Генадзь Кернес паабяцаў аднавіць знесены напярэдадні помнік Уладзіміру Леніну, гаворыцца ў афіцыйнай заяве на сайце мэрыі.

Знос манумента, які здзейснілі ўдзельнікі дэманстрацыі ў нядзелю ўвечары, харкаўскі гарадскі галава назваў «варварскім».

«Гэта быў самы вялікі манумент Леніну ва Украіне — помнік манументальнага мастацтва мясцовага значэння. Помнік знаходзіўся на дзяржаўным уліку як аб'ект культурнай спадчыны», — звяртае ўвагу Генадзь Кернес.

На яго думку, актывісты парушылі закон бяспекі мірных сходаў грамадзян Украіны, а праваахоўнікі «не абаранілі інтарэсы тэрытарыяльнай абшчыны — бо помнік знаходзіўся на балансе горада Харкава».

«Каб не траціць шмат слоў, скажу адно — помнік Леніну на плошчы Свабоды ў Харкаве мы абавязкова адновім», - паабяцаў Генадзь Кернес.

Увечары нядзелі губернатар Харкаўшчыны Ігар Балута падпісаў распараджэнне аб дэмантажы помніка. Міліцыя закрыла крымінальную вытворчасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?