Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў Мінфіну і Мінэканамразвіцця прапрацаваць магчымасць вяртання ПДВ фізічным асобам-нерэзідэнтам пры вывазе імі тавараў, набытых у РФ.

Аб гэтым паведамляецца на сайце ўрада Расіі. Сістэма tax free, шырока прымяняецца ў замежных краінах, часткова ў Беларусі, але ў Расіі да гэтага часу адсутнічала.

Прэм'ер адзначыў, што гэтае пытанне ўжо разглядалася, але «многія замежнікі і наогул турысты кажуць пра тое, што такога роду падатковыя льготы стымулююць гандаль». Пры гэтым тэрмін, да якога трэба распрацаваць змены ў заканадаўстве, не ўказаны.

Стаўка ПДВ у Расіі складае 18%. Для асобных тавараў прадугледжана стаўка ў 10%, тады як экспартныя аперацыі падаткам не абкладаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?