«У мэтах забеспячэння камфортнасці наведвання матчаў Лігі Еўропы» футбольны клуб «Дынама» (Мінск) знізіў кошт білетаў на дамашнія матчы з італьянскай «Фіярэнцінай» (2 кастрычніка), французскім «Генгамам» (23 кастрычніка) і грэчаскім ПАОКам (27 лістапада). 

Зніжэнне цэн склала ад 15 да 75 тыс. рублёў, ці ад 8 да 19%.

На гульню з «Фіярэнцінай» білеты будуць каштаваць 125, 175, 275 і 425 тыс. рублёў у залежнасці ад сектара «Барысаў-Арэны» (раней — 150, 200, 300 і 500 тыс.), на паядынкі з «Генгамам» і ПАОКам — 85, 125, 225 і 325 тыс. (100, 150, 250 і 400 тыс.). 

У стартавым матчы групавога раўнда ЛЕ 18 верасня «Дынама» прайграла ў Салоніках ПАОКу з лікам 1:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?