З 29 верасня па 14 кастрычніка ў мінскім Доме міласэрнасці для вернікаў адкрыты доступ да мошчаў свяціцеля Лукі Война-Ясенецкага, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага.

Каўчэг з часцінкай мошчаў быў дастаўлены з Барысава напярэдадні вечарам.

Архіепіскап Лука — урач-хірург і вучоны з сусветным імем. За сваё жыццё (1877—1961) выратаваў велізарную колькасць безнадзейных хворых. Атрымаў дыплом з адзнакай, але аддаў перавагу пасадзе «мужыцкага лекара» — земскага ўрача, а не кар'еры вучонага. Часам, не маючы пад рукой інструментаў, выкарыстоўваў сцізорык, гусінае пяро, слясарныя шчыпцы, а замест нітак — жаночы волас. На многіх абразах, асабліва грэчаскіх, свяціцель Лука выяўлены з хірургічнымі інструментамі ў руках. Ён выступіў аўтарам мноства навуковых прац і 12 тамоў пропаведзяў.

Паводле слоў настаяцеля мінскага праваслаўнага прыходу храма-помніка ў гонар Усіх Святых протаіерэя Фёдара Поўнага, «гэтае мерапрыемства не проста магчымасць паломніцтва да мошчаў». «Для нас важна, каб людзі ўбачылі і дакрануліся да разумення хрэснага подзвігу і вобразу амаль нашага сучасніка», — заявіў протаіерэй журналістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?