Палонныя ўкраінскія вайскоўцы падчас вызвалення сказалі, што былі захопленыя расейскімі салдатамі.

Як паведамляе Reuters, гэта стала чарговым сведчаннем прысутнасці на ўсходзе Украіны войскаў з Расіі, якое адмаўляе Масква.

Reuters

Reuters

На пытанне пра тое, як яны апынуліся ў палоне, адказаў мужчына, які прадставіўся Аляксеем Кашаленкам з 93-й брыгады ўкраінскай арміі.

«24-25 жніўня, калі зайшлі расійскія войскі, мы трапілі ў кацёл у Ілавайску», — сказаў ён, назваўшы невялікі горад, размешчаны паміж Данецкам і расейскай мяжой.

«Нас «Градам» пабілі, а потым войскі проста змялі. За 20 хвілін цалкам усіх знішчылі. Многія загінулі, многія прапалі без вестак. Войскі былі расійскія. Яны сказалі, што дэсантна-штурмавы батальён. Там быў маёр, яны самі сказалі нам, што з Кастрамы».

Яшчэ адзін палонны ўкраінскі вайсковец — Андрэй Крупа з 51-й брыгады — пры вызваленні распавёў, што гэты атрад дэсантнікаў быў не адзіным у тых месцах. Ён кажа, што сам патрапіў у палон да расійскіх вайскоўцаў у тым жа месцы побач з пасёлкам Зяркальны, дзе былі захопленыя расійскія дэсантнікі, але на наступны дзень.

«Гэта былі расійскія салдаты, — адказаў ён на пытанне, хто яго захопліваў. — Мы іх 24-га (жніўня) ўзялі ў палон. З Кастрамы салдаты, дэсантнікі».

Як паведамлялася, за мінулыя суткі з палону былі вызваленыя 30 украінскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?