У цэнтры Ганконга ў сутыкненнях з паліцыяй пацярпелі прынамсі 56 студэнтаў і актывістаў Occupy Central.

Паводле дадзеных тэлеканала, паліцыя Ганконга ўжыла супраць дэманстрантаў гумовыя кулі і слезацечны газ. Акрамя таго, у ходзе дэманстрацый паліцыя ўжо затрымала 89 чалавек, якія абвінавачваюцца ў хуліганстве і нападзе на супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Кіраўнік урада Ганконга Леунг Чун'інг заклікаў удзельнікаў пратэстаў, якія займаюць дарогі і плошчы ў цэнтры горада, спыніць дэманстрацыі і вызваліць праезную частку дарог.

«Галоўныя дарогі выкарыстоўваюць пажарныя машыны і машыны хуткай дапамогі. Цяпер яны павінны ездзіць у аб'езд, таму мы заклікаем грамадства падумаць пра гэта», — заявіў ён. Ён таксама адзначыў, што ўлады Кітая не пагодзяцца з патрабаваннямі пратэстоўцаў.

«Кітай ніколі не пойдзе на кампраміс з незаконнымі пагрозамі людзей», - сказаў Чун'інг.

Ён дадаў, што «асноўны закон» дасць магчымасць устанавіць ўсеагульнае выбарчае права.

Пратэстоўцы ў Ганконгу зноў заклікалі да адстаўкі прызначанага Кітаем кіраўніка адміністрацыі горада Лян Чжэн'іна. Яны хочуць дабіцца магчымасці самім выбіраць гарадскую ўладу. У ноч на аўторак дзясяткі тысяч дэманстрантаў заблакавалі вуліцы, паралізаваўшы дзелавы цэнтр.

Удзельнікі пратэстаў незадаволеныя тым, што ўлады Кітая хочуць самі адсяваць кандыдатаў на выбарах 2017 у Ганконгу.

Як чакаецца, дэманстрацыі могуць узмацніцца напярэдадні Дня ўтварэння КНР — дзяржаўнага свята, якое адзначаецца 1 кастрычніка.

У панядзелак паліцыя пакінула свае пазіцыі.

Кітай звярнуўся да сусветнай супольнасці з просьбай не аказваць падтрымку «незаконным пратэстам».

Міністэрства замежных справаў заявіла аб непрымальнасці любога роду ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны.

Між тым брытанскі ўрад указаў на неабходнасць паважаць права на пратэст.

«Вельмі важна, каб Ганконг абараняў гэтыя правы і каб жыхары Ганконга маглі гэтым правам карыстацца ў рамках закона», - заявіў Форын-офіс.

Шматлікія крамы і банкі зачыненыя. Транспарт таксама практычна не працуе.

Прыхільнікі дэмакратыі занялі вялікую частку цэнтра горада.

Прыхільнікі дэмакратыі занялі вялікую частку цэнтра горада.

Многія гаспадары крамаў заяўляюць, што зачыняюць дзверы не з-за дэманстрацый, а з-за асцярог таго, што паліцыя ізноў прыменіць слёзацечны газ.

Некаторыя з тых, хто выйшаў на вуліцы ў панядзелак, кажуць, што зрабілі гэта менавіта з-за таго, што ў нядзелю паліцыя ўжыла сілу.

Масавы рух пратэсту ў Ганконгу ў сацыяльных сетках ўжо называюць «рэвалюцыяй парасонаў, бо людзі, якія выйшлі на вуліцу, нясуць у руках парасоны.

У Ганконгу стаіць 30 градусная спякота, так што парасоны абараняюць ад сонца, а акрамя таго, некаторыя лічаць, што парасоны могуць пабараніць ад распылення аэразоля.

У Ганконгу стаіць 30-градусная спёка, але пратэстоўцы засталіся начаваць на вуліцах, Reuters.com

У Ганконгу стаіць 30-градусная спёка, але пратэстоўцы засталіся начаваць на вуліцах, Reuters.com

Многія карыстальнікі Facebook мяняюць свае профільныя фатаграфіі на адлюстраванне жоўтай стужачкі або жоўтага парасоніка.

— у знак падтрымкі руху пратэсту. Прыхільнікі паліцыі вывешваюць сінія стужачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?