Адметнасць «Атлетыка» ў тым, што ўсе гульцы — баскі. На фота Сяргея Зініна — лідар моладзевай зборнай Іспаніі Ікер Муньяін, за ім трэнер Эрнеста Вальвердэ.
Сёння ў Барысаве пройдзе матч 2-га тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ згуляе з іспанскім, а дакладней баскскім «Атлетыкам».
Гульня пачнецца ў 21:45, прамую трансляцыю будзе весці «Беларусь-2». У панядзелак паведамлялася, што ў продажы засталася 1 000 білетаў.
Нагадаем, што два тыдні таму БАТЭ разгромна прайграў у гасцях «Порту» з лікам 0:6.
Другі матч групы пройдзе ў Львове, дзе данецкі «Шахцёр» згуляе з «Порту».
Чытаць таксама: Футбол і палітыка: Качавое жыццё данецкага «Шахцёра»