Звычайны хлопец — працуе на рынку аўтазапчастак. Паступіў на факультэт фізкультуры завочна, бо марыць адкрыць сваю спартзалу.

Яму 24 гады. Нарадзіўся хлопец ў 1990 годзе, калі адзначалі 500-годдзе першадрукара. Вось бацькі і вырашылі даць сыну такое імя.

Продкі па бацькавай лініі паходзяць з-пад Пінска, дзе такое прозвішча распаўсюджанае гэтаксама, як і на Полаччыне.

Францішак Скарына ХХІ стагоддзя адслужыў у арміі, а каледжа не скончыў, бо вучыцца не спадабалася. У інтэрв'ю «Комсомольской правде» і Еўрарадыё ён сказаў, што ганарыцца сваімі каранямі і далёкага цёзку шануе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0