president.gov.by

president.gov.by

president.gov.by

president.gov.by

Так званы падатковы манеўр Расеі можа стаць вялікай праблемай у функцыянаванні ЕАЭС. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі савета палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БелТА.

«Мы разумеем ўсе перавагі эканамічнай інтэграцыі, але пры ўмове абавязковага захавання нацыянальных інтарэсаў, — адзначыў старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. — У той жа час, як нам стала вядома са СМІ, у Расійскай Федэрацыі мяркуецца ўнесці змены ў падатковае заканадаўства, што тычыцца нафтавай галіны. Іх прыняцце, паводле ацэнак спецыялістаў, прывядзе да зніжэння паступлення сродкаў у бюджэт Беларусі, пагоршыць фінансава-эканамічную сітуацыю на нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах краіны».

«Вы закранулі вельмі важнае пытанне, якое тычыцца так званага падатковага манеўру ў Расійскай Федэрацыі. Ён якраз ўвязаны з ратыфікацыяй нашай дамовы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле словаў Лукашэнкі, падатковы манеўр Расеі прывядзе да значных фінансавых страт для Беларусі. «Мы накіравалі групу спецыялістаў на чале з Уладзімірам Сямашкам, які вядзе перамовы на гэтую тэму. Калі такі крок будзе зроблены з боку Расійскай Федэрацыі, гэта стане вельмі вялікай праблемай у функцыянаванні цяперашняга саюза. Па-першае, таму што мы дамаўляліся аб іншым. Па-другое, калі робяцца нейкія дзеянні ў адным кірунку, значыць, трэба, каб у іншым была кампенсацыя. Гэта немаленькія грошы, якія мы ні ў якім выпадку не павінны губляць», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Калі нас пачынаюць папракаць, тады давайце так: мы задумалі Мытны саюз, затым Еўразійскі саюз — давайце яго пабудуем на класічных прынцыпах. Дзесьці мы губляем, дзесьці Расія, Казахстан. Але дадзеная арганізацыя наогул класічна не трывае ніякіх выключэнняў і абмежаванняў», — заключыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?