citydog.by

citydog.by

П'яная кампанія спрабавала заступіцца за затрыманых у сталічным метро двух маладых людзей 24-х і 25-і гадоў, у якіх быў знойдзены скрутак з марыхуанай.

Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Кацярына Вяршыцкая.

«Супрацоўнікі трэцяй роты патрульна-паставой службы міліцыі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў на станцыі метро «Пушкінская» затрымалі двух хлопцаў 24-х і 25-ці гадоў, якія для далейшага разбіральніцтва былі дастаўлены ў пакой міліцыі.

Пры аглядзе ў аднаго з іх у кішэні курткі быў знойдзены скрутак з 50-рублёвай купюры з рэчывам расліннага паходжання. Як патлумачыў сам затрыманы, гэта была марыхуана», — распавяла Кацярына Вяршыцкая.

Адмаўляць, што наркатычнае рэчыва належыць яму, уладальнік скрутка не стаў.

Больш за тое, ён расказаў, што раней часта ўжываў спайс, але пасля таго, як атруціўся гэтай курыльнай сумессю і лячыўся ў псіхіятрычным дыспансеры, перайшоў на марыхуану.

«Пакуль у пакоі міліцыі праводзілася разбіральніцтва, на дапамогу затрыманым падаспелі іх нецвярозыя сябры. З усіх сіл яны спрабавалі дапамагчы таварышам: урываліся ў службовае памяшканне, спрабавалі зладзіць бойку. Актыўныя прыяцелі не рэагавалі на неаднаразовыя прапановы супрацоўнікаў міліцыі і службы бяспекі метрапалітэна не ўмешвацца і пакінуць станцыю метро», — адзначыла прэс-афіцэр.

Такія супрацьпраўныя дзеянні парушальнікаў не засталіся па-за ўвагай: двое з іх былі затрыманыя за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і былі дастаўлены ў УУС па ахове Мінскага метрапалітэна для разбору. Адзін з дэбашыраў — 33-гадовы мінчанін — ужо быў неаднаразова судзімы за ўчыненне маёмасных злачынстваў.

Дзеянням усіх правапарушальнікаў даецца прававая ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?