Калі мясцовыя ўлады не могуць знайсці кіраўнікоў прадпрыемстваў у сваёй краіне, то можна пашукаць у іншых. Пра гэта віцэ-прэм’ер паведаміў на выязным пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва, якое прайшло 26 верасня ў Жыткавічах (Гомельская вобласць).

Па інфармацыі партала Tut.by, у выпадку праблем з кіраўніцтвам, Пятро Пракаповіч прапанаваў запрашаць кадры з-за мяжы.

«Хто перашкаджае сёння прыцягнуць дырэктара з Германіі ці нейкай іншай краіны? Калі ён кажа, што возьмецца і зробіць прадпрыемства паспяховым. У нас жа ёсць паспяховыя прыклады. Сярод еўрапейскіх пенсіянераў досыць высокакласных спецыялістаў. Яны прагнуць працаваць», — заявіў Пракаповіч. Да таго ж, дадаў ён, прыцягваючы пенсіянераў, можна зэканоміць на завоблачных заробках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0