У Інтэрнэце з'явілася фота, на якім Біл і Хілары Клінтан трымаюць на руках маленькую Шарлоту — дачку Чэлсі Клінтан і Марка Мезвінскага.

Інфармацыя пра нараджэнне Шарлоты Клінтан Мезвінскі з'явілася ў суботу. Яе маці Чэлсі — 34 гады. У 2010 годзе яна выйшла замуж за інвестыцыйнага банкіра Марка Мезвінскага. Клінтан абвясцілі пра цяжарнасць Чэлсі ў красавіку. 

Адзначым, што Хілары Клінтан называюць найбольш верагодным пераемнікам Барака Абамы на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года. Яна заявіла, што прыме рашэнне аб тым, ці балатавацца ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, у пачатку наступнага года.

Хілары Клінтан узначальвала Дзярждэпартамэнт ЗША падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Абамы. Яе муж, Біл Клінтан, быў 42-м прэзідэнтам ЗША (1993—2001).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?