Хутка стары быў затрыманы. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Удзень 27 верасня, а палове першай, мужчына проста патэлефанаваў у Барысаўскае РАУС і паведаміў, што на мясцовай тэлефоннай станцыі рыхтуецца ўзрыў. Але супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца, нічога не знайшлі.

Асоба «мінёра» хутка была ўсталяваная. Ім апынуўся пенсіянер 1931 года нараджэння. Зараз ён затрыманы, у яго дачыненні заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 КК РБ (загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы), паведамляе прэс-служба МУС Беларусі. Максімальнае пакаранне па гэтаму артыкулу – пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?