Сярэдняя зарплата ў 12 087 арганізацыях складае менш чым 5 млн. беларускіх рублёў, сведчаць даныя афіцыйнай статыстыкі.

У гэтых арганізацыях працуе прыкладна 1,27 млн. чалавек. Спісачная колькасць работнікаў усіх юрыдычных асоб, улічаных афіцыйнай статыстыкай, складала ў жніўні 3,21 млн. чалавек.

Такім чынам, зарплату менш чым 5 млн. беларускіх рублёў у жніўні атрымлівалі амаль 40% работнікаў. 

У жніўні, паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдняя зарплата ў Беларусі склала 6,36 млн. рублёў і ўпершыню знізілася ў 2014 годзе ў параўнанні з папярэднім месяцам.

Зніжэнне зарплат у жніўні ў параўнанні з ліпенем адбылося ва ўсіх рэгіёнах: у Мінску і Брэсцкай вобласці — на 2,3%, у Гомельскай — на 1,8%, Магілёўскай — на 1,5%, Гродзенскай — на 0,6%, Віцебскай — на 0,3%, Мінскай — на 0,03%. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?