Прысуд сёння быў агучаны ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Сам працэс праходзіў у закрытым рэжыме і пачаўся 15 верасня.

Канстанцін Сіманаў прызнаны вінаватым у «палавых зносінах насуперак волі пацярпелай з прымяненнем гвалту да жанчыны — згвалтаванні заведама непаўналетняй» (прыгаварыць на 6 гадоў зняволення), у дзеяннях сэксуальнага характару з асобай, якая дасягнула 16-гадовага ўзросту (2,5 гады), у дэманстрацыі фільма парнаграфічнага характару непаўналетняй (2 гады), у загадзя лжывым паведамленні пра выбух, які рыхтуецца (4 гады).

Шляхам частковага складання прысудаў Сіманава асудзілі на 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

На карысць ГУУС Мінгарвыканкама з яго павінны спагнаць 35.467.726 рублёў, на карысць КУП «Мінсктранс» — 49.947.900, дзяржмыта — 4.070.780.

Сярод рэчаў, на якія быў накладзены арышт, — дыск «Эратычная калекцыя». Ён павінен быць знішчаны.

Мінскі метрапалітэн падаваў пазоў на кампенсацыю Сіманавым стратаў на 232.771.000 рублёў — не атрыманы прыбытак. Але гэты пазоў не падлягае разгляду ў межах крымінальнага працэсу. Будзе асобны суд.

На судзе прысутнічала дзяўчына, якую нібыта і згвалтаваў Сіманаў. Яна сядзела з маці. І калі агучылі прысуд, яны паспрабавалі хутчэй выйсці з залы. Сіманаў памахаў ім рукой, але адказу не было. 

«Фактаў гвалту не было»,

— заявіла маці дзяўчыны, калі да іх звярнуліся журналісты. І адмовілася ад далейшых каментарыяў.

— Падабаронны віны не прызнаў. Я лічу, было дастаткова падстаў для таго, каб не ўсё абвінавачанне лягло ў аснову абвінаваўчага прысуду. Лічу, што ёсць падставы абскарджвання,

— заявіў адвакат Дзмітрый Гарачка. — Абставіны я расказваць і каментаваць не магу, бо судовае пасяджэнне было закрытым. У гэтай справе не ўсё так адназначна, не ўсё так проста. І ў першую чаргу па абвінавачанні па 166, 168 і 340 артыкулах.

Раней паведамлялася, што ў Сіманава ёсць праблемы з псіхікай.

«Ёсць праблемы з псіхічным здароўем»,

— пацвердзіў Гарачка.

***

Як паведамлялася раней, 34-гадовы жыхар Мінскай вобласці Канстанцін Сіманаў напісаў 26 лютага SMS, калі ехаў у метрапалітэне, у якім паведаміў пра наяўнасць у яго выбуховага прыстасавання і пра намер яго ўзарваць («У мяне бомба я ў метро дзе ўзарваць код актывацыі падкажы»). Тады метро было спынена, людзі эвакуяваныя, правяраліся ўсе станцыі. Сіманава неўзабаве затрымалі.

Ён абвінавачваўся адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Гэта заведама непраўдзівае паведамленне пра падрыхтоўку выбуху, якое стварыла небяспеку для жыцця і здароўя людзей, нанесла страты ў буйным памеры (яны ацэньваюцца ў 90 млн рублёў); «Згвалтаванне», «Сексуальныя дзеянні з непаўнагадовай» і «Дэманстрацыя парнаграфіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?