Еўрарадыё

Еўрарадыё

У Мінску прыпынены рух 9 тралейбусных і 4 трамвайных маршрутаў з-за абрыву кабеля.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

«Сёння ў 07.43 у выніку абрыву кабеля на электрычнай падстанцыі «Зялёны луг» ў Мінску адбылося адключэнне энергазабеспячэння спажыўцоў у раёне вуліц Гамарніка, Лагойскім тракце, Мірашнічэнка, Кальцова, Шырокая, Карбышава, Цікоцкага. Адбылося спыненне грамадскага транспарту: 9 тралейбусных і 4 трамвайных маршрутаў», — распавялі ў МНС.

На месцы здарэння працавалі аварыйныя брыгады РЭС-3 і УП «Мінскія кабельныя сеткі». Аднаўленне працы электрычнасці адбылося ў 09:06

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?