А Вы б каму даверылі ролю «кіраўніка» Крыма Сяргея «Гобліна» Аксёнава?
Кінакампанія «Аватар фільм», вядомая па серыяле «Брыгада», плануе стварэнне фільма аб «далучэнні» Крыма да Расіі паводле сцэнара пісьменніка Сяргея Шаргунова, паведамляе lenta.ru.
Новая назва праекта — «Мора хвалюецца». Раней ён называўся «Дадому». Карціна павінна выйсці на экраны ў лістападзе 2015 года.
У цэнтры сюжэту — гісторыя аб адносінах людзей, якая разгортваецца ў лютым-сакавіку 2014 года ў Крыме.
Адну з роляў другога плана ў фільме прапанавалі вядомаму рэжысёру Станіславу Гаварухіну. Па словах Шаргунова, ён пагадзіўся сыграць дзеда, які прыехаў на Майдан з Заходняй Украіны, жыве ў намёце і зладзіў сабе там маленькае сяло.