На днях знаходзячыся ў абласным цэнтры, 21-гадовы малады чалавек добра выпіў і бліжэй да паўночы вырашыў забраць свой аўтамабіль са штрафстаянкі.

Хлопец выклікаў таксі і паехаў на вуліцу Курчатава, дзе і знаходзілася стаянка. Зразумела, што машыну хлопцу ніхто не аддаў. Тады ён папрасіў таксіста, на машыне якога прыехаў,адвезці яго дадому ў пасёлак Краснасельскі. Кіроўца пагадзіўся, але перад дарогай вырашыў дазаправіцца.

Па інфармацыі прэс-службы ДАІ Гродзенскай вобласці, на АЗС, таксіст зайшоў у памяшканне, каб аплаціць паліва, а ключы пакінуў у замку запальвання.

Пасажыр перасеў на яго сядзенне і, скарыстаўшыся гэтым, скраў транспартны сродак. Таксіст, з дапамогай свайго калегі, самастойна арганізаваў пераслед падазраванага і паведаміў пра інцыдэнт у міліцыю. У горадзе неадкладна быў уведзены план «Перахоп». У ходзе паездкі малады чалавек, які скраў аўтамабіль, не справіўся з кіраваннем, стукнуўся аб бардзюр і перакуліўся. Без адзінай драпіны ён выбраўся з машыны і паспрабаваў схавацца, але быў затрыманы прыбыўшымі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі.

Падазраваны афіцыйна нідзе не працуе, у мінулым ён ужо быў судзімы за здзяйсненне крадзяжу. Зараз яму прыйдзецца адказаць яшчэ і за крадзеж аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?