Губернатар Данецкай вобласці пацвердзіў інфармацыю пра запланаваны абмен данецкага аэрапорта на тэрыторыі, прылеглай да абласнога цэнтра.

«Перамовы пра абмен аэрапорта сапраўды вядуцца. На жаль, Новаазоўск у гэтых перамовах не абмяркоўваецца — ён пакуль што застанецца акупаваным горадам», - распавёў Тарута.

«Абмен будзе праводзіцца на тэрыторыі, ушчыльную прылеглыя да Данецка. Гаворка ідзе пра вялікія тэрыторыі», - дадаў губернатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?