Паведамленне пра закрыццё клуба з'явілася ў афіцыйнай суполцы ўстановы. Прычыны не тлумачацца. Апошні канцэрт адбыўся 27 верасня.

«Салтайм» месціўся на праспекце Незалежнасці, 131/1, насупаць ад Нацыянальнай бібліятэкі. Сярод маладых мінскіх музыкаў ён лічыўся самай даступнай для выступу пляцоўкай — шмат якія гурты дэбютавалі менавіта тут. У час татальнай забароны на творчасць шэрагу беларускіх рок-выканаўцаў тут адбываліся выступы гурту Neuro Dubel.

Сам Канстанцін Валер’евіч з музычнай сфэры не сыходзіць. Ён зьбіраецца ладзіць канцэрты ў кавярні «Мір кофе» і Jack Club.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?