Чамусьці беларускія каналы не давалі «карцінкі» з Каракасу, з сустрэчы Лукашэнка і Чавэса, задавольваючыся толькі рэпартажамі сваіх карэспандэнтаў па тэлефоне.

Ня мелі тэхнічнай магчымасьці, ня мелі грошай? Ці не хацелі, каб гэта людзі бачылі?..

Такіх праблем, відавочна, пазьбегнуў канал «ТВ‑цэнтр». Шчоўкаючы каналы, толькі тут я выпадкова змагла пабачыць часьцінку таго, што там адбывалася, на свае вочы: Лукашэнка і Чавэс у аднолькавых чырвоных кашулях, з аднолькавымі масіўнымі залатымі ланцугамі на шыі, на плошчы перад імі — танцуе мора людзей ў аднолькавых чырвоных адзёжах…

І Чавэс кажа: «Вас, Александр Рыгоравіч, называюць апошнім дыктатарам Эўропы, мяне — апошнім дыктатарам Лацінскай Амэрыкі. Вось мы, дыктатары, паглядзіце на нас!» — і артыстычна разводзіць рукамі. А Александар Рыгоравіч пасьміхаецца ў адказ троху неўпэўнена, як быццам ня ведае, ці то пасьміхацца, ці не.

Напрыканцы рэпартажу карэспандэнт маскоўскага каналу «ТВ‑цэнтр» здзіўляецца, чаму на выніковай прэс‑канферэнцыі Лукашэнка гаварыў па‑расейску. «Мусіць, не знайшлося перакладчыка з беларускай», — выказвае ён меркаваньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?