Віктар Гелятэй, ria.ru

Віктар Гелятэй, ria.ru

Cледчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да міністра абароны Украіны Валерыя Гелятэя, а таксама начальніка Генштаба ўзброеных сілаў краіны Віктара Мужэнкі.

Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі забойстваў, ўжыванні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, а таксама генацыдзе.

Акрамя Гелятэя і Мужэнкі крымінальная справа заведзена таксама ў дачыненні да камандзіра 25 брыгады ўзброеных сіл Украіны Алега Мікаса і «іншых пакуль неўстаноўленых асоб з ліку камандзіраў 93-й брыгады УСУ і шэрагу вышэйшых службовых асобаў з ліку ваеннага кіраўніцтва Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?