Продаж абаранкаў у Смаргоні, 30-я гады

Продаж абаранкаў у Смаргоні, 30-я гады

Фестываль абаранкаў плануюць правесці на радзіме кулінарнага вырабу ў Смаргоні ў 2015 годзе.

Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

Правядзеннем такога фестывалю ў Смаргоні вырашылі падтрымаць адзін з самых вядомых брэндаў раёна — абаранкі, а таксама вярнуць славу былой сталіцы гэтага кулінарнага прадукту.

Ёсць розныя задумкі па правядзенні мерапрыемства, абавязковым пунктам праграмы стане прэзентацыя сушак і абаранкаў смаргонскіх і іншых вытворцаў.

Большасць даследчыкаў сыходзяцца ў меркаванні, што менавіта ў Смаргоні першымі ў свеце пачалі выпякаць абаранкі (або абваранкі, баранкі, як іх назвалі раней). Гэта былі вырабы з заварнога (абварнога) цеста кольцамі рознай велічыні. Цеста для абаранкаў пекары тонкімі жгуткамі накручвалі на палец, а потым выпякалі.

Па розных дадзеных, у перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі ў Смаргоні працавала 60 пякарань, у якіх выпякалі менавіта абаранкі. Іх адпраўлялі ў Гродна і Мінск, Вільню і Маскву. Абараначнае рамяство са Смаргоні распаўсюдзілася на Расію, Украіну.

Абаранкі са Смаргоні на віленскім кірмашы, 30-я гады

Абаранкі са Смаргоні на віленскім кірмашы, 30-я гады

Сёння ў Смаргоні былыя кулінарныя традыцыі працягвае Смаргонскі хлебазавод. За дзень тут вырабляецца 5—7 тон сушак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?