У ноч на 28 верасня па вуліцы Янкі Купалы ў Маладзечне невядомы пашкодзіў пяць машын.
Яны стаялі ў шэраг уздоўж праезднай часткі двара.
На машынах невядомы зрабіў драпіны на дзвярах і крылах.
Ні на адной машыне не спрацавала сігналізацыя. Відавочцаў здарэння таксама няма.
Усяго пашкоджанне ацанілі ў 27 мільёнаў рублёў.
Завялі крымінальную справу. Аб гэтым паведаміў Юры Багушэвіч, старшы следчы Следчага камітэта.
Апошняе маштабнае здарэнне было 25 жніўня. Тады хуліганы пашкодзілі ў Маладзечне 35 машын. Сярод іх быў аўтамабіль намесніка начальніка РАУС.