Кошт заходнетэхаскай нафты WTI упершыню за 17 месяцаў апусціўся ў ходзе таргоў ніжэй за 90 даляраў за барэль.

Па стане на 11:35 па маскоўскім часе каціроўкі нафты маркі WTI знізіліся на 1,15% — да 88,70 даляраў за барэль.

Раней 2 кастрычніка міністр эканамічнага развіцця Расіі Аляксей Улюкаеў заявіў, што падзенне цэны на нафту да 60 даляраў за барэль нерэалістычна. Такую лічбу Цэнтрабанк закладвае ў стрэсавы сцэнар развіцця эканомікі Расіі на 2015—2017 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?