svaboda.org

svaboda.org

Нацыянальны банк Беларусі разлічвае захаваць цяперашнія тэмпы дэвальвацыі беларускага рубля ў 2015 годзе, паведаміў журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны 2 кастрычніка ў Мінску.

Паводле яго слоў, асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год «сёння знаходзяцца на фінальнай стадыі зацвярджэння». «Тэндэнцыі аслаблення беларускага рубля будуць такія ж, як і ў 2014 годзе», — падкрэсліў Надольны. 

Ён таксама адзначыў: «Калі сур'ёзных узрушэнняў у суседніх з намі дзяржавах не будзе, тыя тэмпы змянення кошту кошыка валют, якія мы бачым цяпер, захаваюцца, нягледзячы на паскораную дэвальвацыю расійскага рубля. Пакуль мы не бачым асаблівых прычын для змянення грашова-крэдытнай палітыкі». 

З 1 студзеня па 2 кастрычніка афіцыйны курс долара вырас на 11,46% (з 9.510 да 10.600 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?