фота з сайта Следчага камітэта

фота з сайта Следчага камітэта

Як паведаміў 2 кастрычніка Следчы камітэт, падазраваным ва ўчыненні злачынства з'яўляецца мужчына 1991 года нараджэння, жыхар Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Пад пагрозай прадмета, знешне падобнага да пісталета сістэмы Макарава, ён 1 кастрычніка пранік у памяшканне абменнага пункту валют. Замкнуўшы дзверы знутры, падазраваны ўтрымліваў у якасці закладніцы дзяўчыну-касіра 1995 года нараджэння. Мужчына пагражаў дзяўчыне забойствам і прычыненнем цялесных пашкоджанняў у мэтах прымусу супрацоўнікаў праваахоўных органаў забяспечыць яго бесперашкодны сыход з выкрадзенымі грашовымі сродкамі. 

На месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС, прадстаўнікі Следчага камітэта, пракуратуры, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Некалькі гадзін перамоў не далі вынікаў, і было прынятае рашэнне аб правядзенні сілавой аперацыі. «У выніку прафесійных дзеянняў СПБТ «Алмаз» мужчына быў абясшкоджаны. Заложніца ў выніку захопу не пацярпела. Ёй аказаная псіхалагічная дапамога», — гаворыцца ў паведамленні. 

Падазраваны змешчаны ў медыцынскую ўстанову. Каля яго палаты выстаўлены пост аховы. 

Следчыя ўстанаўліваюць усе акалічнасці здарэння ў гандлёвым цэнтры. Працягваюцца допыты сведак, узятыя і вывучаюцца запісы з камер відэаназірання, прызначаныя шэраг экспертыз, у тым ліку балістычная, судова-медыцынская ў дачыненні да пацярпелай і падазраванага.

Па канфіскаваным у падазронага прадмеце, падобным да пісталета, прызначаная экспертыза агнястрэльнай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0