Выйшла з друку новая кніга вядомага беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Аляксандра Краўцэвіча пад назвай «Краіна пагранічча». У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працы, напісаныя аўтарам на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў. Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.

Паводле аўтара: «Край, які сёння называецца Беларусь, спрадвеку быў і застаецца краінай мяжы. Беларускае памежжа — з’ява шматпланаваяі ўніверсальная. Яна пачынаецца ўжо ад самой прыроды. Тэрыторыя Беларусі — памежная раслінная зона, дзе гэтак званая еўрапейская тайга (сасновыя бары і яловыя гушчары) паступова пераходзіць у ліставы еўрапейскі лес. Мяжа водападзелу паміж балтыйскай і чарнаморскай воднымі сістэмамі перасякае ўсю краіну вялікай дугой ад паўднёвага захаду да паўночнага ўсходу.

Беларусь — гэта чатырохкратная прыродна–этнічна–культурна–палітычная мяжа. Пагранічча — нязменны стан і лёс, шчасцеі трагедыя гэтай зямлі на працягу больш чым тысячы гадоў, ад глыбокай старажытнасці да самых апошніх дзён. Сённяшні няпэўны стан беларускай дзяржаўнасці — вынік і праява гэтага пагранічча.

Замовіць кнігу можна праз сайт часопіса Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?