Мінскія ўлады разглядаюць пытанне ліквідацыі ЖЭСаў з перадачай іх функцый ЖРЭА, паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 

«З эканамічнага пункту гледжання гэта, магчыма, абгрунтавана, – сказаў Рамашка. – Аднак ЖЭСы з'яўляюцца эксплуатуючымі будынкі арганізацыямі на падставе дагавора з уласнікамі жылля, а ЖРЭА –– кіруючымі. Такім чынам, пры ліквідацыі ЖЭСаў будзе неабходна вырашыць праблему механізму ўзаемадзеяння, сумяшчэння кіруючай і эксплуатуючай функцыі ў ЖРЭА». 

Паводле слоў прадстаўніка Міністэрства ЖКГ, такое сумяшчэнне, «хутчэй за ўсё, магчымае».

Рамашка падкрэсліў, што Мінжылкамгас выступае за паляпшэнне якасці і эканамічнай эфектыўнасці кіравання і эксплуатацыі жыллёвага фонду. А ліквідацыя ЖЭСаў «прывядзе да эканамічнага выніку, зніжэння сабекошту тэхнічнага абслугоўвання». Мінімізацыя затрат на тэхнічнае абслугоўванне з'яўляецца адным з асноўных пытанняў аптымізацыі сістэмы ЖКГ, падкрэсліў Рамашка. 

Сярод мер, накіраваных на мінімізацыю затрат, ён назваў абслугоўванне жыллёвага фонду спецыялістамі па комплексным абслугоўванні і эксплуатацыі шматкватэрных жылых дамоў — хаўс-майстрамі. Да канца года, паводле звестак Мінжылкамгаса, плануецца давесці абслугоўванне не менш за 50% жылых дамоў у абласных гарадах і 80% у Мінску спецыялістамі па комплексным абслугоўванні шматкватэрных жылых дамоў. Таксама плануецца перагледзець пералік работ, якія ўваходзяць у тэхнічнае абслугоўванне, і перыядычнасць іх выканання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?