Ля ўрадавага будынка ў Ганконгу, дзе праходзяць масавыя акцыі пратэсту, пачаліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй, якая запасаецца сродкамі барацьбы з вулічнымі беспарадкамі.

фота Reuters

фота Reuters

Побач з будынкам сабраўся вялікі натоўп моладзі і студэнтаў, якія патрабуюць адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Ганконга Лян Чжэн'іна

Яны заяўляюць, што, калі гэта патрабаванне не будзе выканана да паўночы, яны зоймуць адміністрацыйныя будынкі. У іншых раёнах, дзе таксама сабралася вялікая колькасць дэманстрантаў, абстаноўка застаецца спакойнай.

Тым часам улады зноў заклікалі дэманстрантаў разысціся, а паліцыя папярэдзіла, што не будзе бяздзейнічаць, калі пратэстоўцы трапяць на тэрыторыю ўрадавага комплексу.

Як ўдакладняецца, каля будынку ўрада застаюцца некалькі сотняў пратэстоўцаў, пасля таго як студэнцкія лідэры абвясцілі уладам ультыматум.

Нагадаем, пратэсты дэманстрантаў пачаліся з-за планаў кітайскага кіраўніцтва зацвярджаць кандыдатаў на выбарах, якія пройдуць у Ганконгу ў 2017 годзе. Пратэстоўцы патрабуюць прамых і адкрытых дэмакратычных выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?