Будаўніцтва ў Беларусі новых заводаў па вытворчасці цэменту будзе пачата ў лютым 2008 года, паведаміў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў.
Паводле яго слоў, чакаецца, што да гэтага часу Беларусь атрымае крэдытныя сродкі Кітая ў памеры $30 млн., а таксама крэдыт Беларусбанка на $70 млн., што дасць магчымасць пачаць маштабныя будаўнічыя работы. Для іх прадаўжэння ў красавіку-маі прадугледжваецца паступленне яшчэ $100 млн. крэдытных сродкаў з Кітая.
Напэўна, будаваць цэментныя заводы будуць кітайскія будаўнікі. Бо беларускія будаўнікі будуць занятыя ў Венесуэле.
Цэментныя заводы плануецца ўвесці ў строй ужо ў першым паўгоддзі 2010 года.