Напярэдадні Ём-Кіпура юдэі здзяйсняюць абрад Капарот, фота AFP

Напярэдадні Ём-Кіпура юдэі здзяйсняюць абрад Капарот, фота AFP

Яўрэі ўсяго свету сёння адзначаюць Ём-Кіпур («Судны дзень») — самае важнае са святаў у юдаізме.

Ём-Кіпур — гэта дзень пакаяння, прымірэння і адпушчэння грахоў. У Ём-Кіпур Бог выносіць канчатковы прысуд, якім будзе наступны год для чалавека, у гэты дзень прысуд замацоўваецца пячаткай, і канчаткова вызначаецца лёс чалавека на бліжэйшы год.

У сінагогах у гэты дзень праходзіць урачыстая служба.

У гэты дзень забаронена працаваць, есці і піць, мыцца, карыстацца касметыкай, насіць скураны абутак і займацца сэксам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?