Аргкамітэт Хартыі’97 вызначыў намінантаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2007 год. Прэмія прысуджаецца з 1998 году.

Сёлета ў намінацыі «За абарону правоў чалавека і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў» ўзнагароджваецца старшыня камітэту парафіі сьвятога Язэпа ў г. Менску Івонна Мацукевіч.

У намінацыі «За абарону правоў чалавека і свабоды творчасьці» прэмію атрымлівае творчае аб’яднаньне «Пагоня».

У намінацыі «За асабістую мужнасьць у абароне правоў чалавека» — праваабаронца і жонка палітвязьня Тацяна Клімава‑Леановіч.

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0