У пятніцу была апублікаваная інфармацыя аб тым, што Расія ўключыла ў спіс персон нон грата трох грамадзян Латвіі — экс-генпракурора Латвіі Яніса Майзіціса, дэпутата Сейма Андрэя Юдзіна і тэатральнага рэжысёра Алвіса Херманіса, паведамляюць vesti.lv.

Магчыма, гэта адказ на тое, што 21 ліпеня Міністэрства замежных спраў Латвіі апублікавала імёны трох вядомых дзеячаў расійскай культуры, якім забаронены ўезд у Латвію. Гэта — Іосіф Кабзон, Алег Газманаў, а таксама Ала Перфілава (Валерыя).

Як у інтэрв'ю выданню Latvijas avīze заявіў сам Херманіс, той факт, што яго прозвішча ўнеслі ў спіс персон нон грата Расіі, яго не хвалюе.

Алвіс Херманіс — вядомы латвійскі рэжысёр, мастацкі кіраўнік Новага Рыжскага тэатра,

лаўрэат розных тэатральных прэмій, Кавалер Ордэна трох зорак — навышэйшай узнагароды Латвіі.

На наступным тыдні Новы Рыжскі Тэатр прыедзе ў Мінск, на «Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «Тэарт». Херманіс вязе ў Мінск спектакль «Абломаў».

Спектакль ідзе на латышскай мове з сінхронам па-руску. У 2012 г. «Абломаў» быў ганараваны Нацыянальнай прэміяй Латвіі як найлепшы спектакль.

Пастаноўкі адбудуцца 9 і 10 кастрычніка ў ДК МАЗа. На спектакль яшчэ ёсць квіткі: па 312 тыс.

Год таму Херманіс прывозіў у Мінск спектакль «Доўгае жыццё» — аб згубленым савецкім свеце, аб настальгіі тых, хто назаўсёды застаўся ў цягніку сваёй памяці, што едзе на ўсход.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?