У студыі кулінарна-забаўляльнай праграмы «Смак» замянілі партрэт першага вядучага праграмы, музыканта Андрэя Макарэвіча на партрэт рускага паэта Аляксандра Пушкіна. Выпуск праграмы ад 4 кастрычніка апублікаваны на сайце «Першага канала».

Атрымаць аператыўны каментар у прэс-службе «Першага канала» «Дажджу» не ўдалося. Як удакладніў журналіст «Рэха Масквы» Аляксей Нарышкін, партрэт знік са студыі яшчэ на мінулым тыдні.

Кулінарна-забаўляльная праграма «Смак» выходзіць у эфір з 20 лістапада 1993 года. Першым вядучым праграмы быў Андрэй Макарэвіч. У 2005 годзе праграма была зачыненая, а ў 2006 яе адрадзілі ўжо з новым вядучым, Іванам Ургантам. Яго першым госцем у праграме стаў Макарэвіч.

У апошнія месяцы Макарэвіча ў Расіі ўзмоцнена цкуюць. Некаторыя расійскія грамадскія дзеячы і палітыкі заявілі, што Макарэвіч, заклікаючы супраць вайны ва Украіне, прытрымліваецца антырасейскіх перакананняў, і, адпаведна, яго дзеянні носяць антырасейскі характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?