Брэсцкі гандбольны клуб (БГК) атрымаў першую перамогу ў групавым турніры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Сёння ў Брэсце клуб перамог македонскі «Металург» з лікам 28:24.

Нагадаем, што ў першым туры БГК прайграў у гасцях іспанскаму «Лагроньесу» з лікам 31:39.

9 кастрычніка БГК згуляе дома з нямецкім «Кілем» — фіналістам ЛЧ мінулага сезона,

19 кастрычніка — матч з ПСЖ, 15 лістапада — з «Заграбам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0