Мікалай Лукашэнка на ўрачыстай лінейцы ў Астрашыцка-Гарадоцкай школе (Мінскі раён). 1 верасня 2012 года.

Мікалай Лукашэнка на ўрачыстай лінейцы ў Астрашыцка-Гарадоцкай школе (Мінскі раён). 1 верасня 2012 года.

На сустрэчы з беларускімі настаўнікамі 3 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка расказаў, што яго сын любіць «гуляць у танкі» і займаецца музыкай.

Калі гаворка зайшла пра ролю камп'ютара ў сучаснай адукацыі, ён перадаў сваю размову з Мікалаем:

— Сядзіць. «Можна я тваім камп'ютарам скарыстаюся?» — Навошта табе? — «Вось мне трэба прыдумаць назвы казак — бытавыя, і штосьці там, гераічныя ці яшчэ нейкія». Я кажу: ну так прыдумай. «Ведаеш, у мяне часу няма — музыка. Я зараз хутка ў камп'ютары пагляджу». Думаю: цікава, знойдзе ці не? Адкрывае камп'ютар, набірае там імгненна — раз і перачытаў. Гэта дзякуючы таму, што настаўніца (не я) — я нашмат слабей ведаю камп'ютар за яго — яна яму тыкае пальцам у камп'ютар, планшэт, і ўсё: ён пайшоў сам… Менавіта з карысцю… Так, у «танках» сядзіць. Але ў яго абмежавана. Гадзіну — танкі, паўтары гадзіны музыкі, дзве гадзіны танкі — чатыры гадзіны музыкі. Чатыры — цяжка, таму больш за гадзіну ў танкі не гуляе, — шчыра распавёў Аляксандр Лукашэнка.

На відэа адзнака 11.20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?