Прадстаўніца кампаніі Adidas Вольга расказала аб новай форме нацыянальнай зборнай Беларусі.

«Хлопцы прадстаўляюць Белую Русь, таму вырашылі абраць асноўным колерам белы. Зрэшты, на футболцы ёсць устаўкі чырвонага і зялёнага колераў – такім чынам мы прадставілі ўсё колеравую гаму беларускага сцяга.

Памянялася і сістэма напісання прозвішчаў футбалістаў – цяпер на спінах будуць беларускамоўныя варыянты перакладу (Kalachou, Bardachou). Асобна варта ўзгадаць і спецыяльную сістэму тэрмаізаляцыі, якая робіць форму максімальна зручнай для футбалістаў».

Нагадаем, што 9 і 12 кастрычніка зборная Беларусі па футболе правядзе два адборачных матча да Чэмпіянату Еўропы. Супернікі – Украіна і Славакія. Матчы адбудуцца на «Барысаў-Арэне». Пачатак а 21:45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?