На выбарах у сейм Латвіі лідзіруе сацыял-дэмакратычная партыя «Згода», якая прадстаўляе інтарэсы рускамоўных жыхароў краіны. Аднак яна прыкметна знізіла вынік у параўнанні з мінулымі выбарамі.

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў.

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў.

Як сведчаць дадзеныя ЦВК па выніках апрацоўкі пратаколаў з 98% участкаў, «Згода» набірае 23,26% галасоў. Правацэнтрысцкая партыя «Адзінства» — 21,62%. А Саюз зялёных і сялян, іншая партыя з урадавай кааліцыі, — 19,74.

Акрамя таго, у парламент праходзіць нацыяналістычны блок «Усё для Латвіі! — Айчыне і свабодзе / Рух за нацыянальную незалежнасць Латвіі», які таксама ўваходзіў ва ўрад, з рэкордным для сябе вынікам 16,5%.

Адносна новая партыя «Ад сэрца — Латвіі» набірае 6,9%.

Партыю «Згода» ўзначальвае мэр Рыгі Ніл Ушакоў. 

За 100 месцаў у заканадаўчым сходзе змагаліся 13 палітычных партый і аб'яднанняў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0