Пра гэта заявіў міністр абароны Валерый Гелетэй падчас наведвання прадпрыемстваў ВПК ў Запарожжы, перадае ТСН.

Акрамя ўзбраення, кіраўнік арміі анансаваў з'яўленне аўтаматызаваных сістэм кіравання і сувязі. «Мы ўжо закупілі шмат высокадакладнай зброі і тую тэхніку, якой у нас не было раней - аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, сістэмы сувязі і многае іншае, чаго нам раней не хапала», - заявіў Гелетэй.

«Мы павінны ў бліжэйшы час перааснасціць нашы Узброеныя сілы», - дадаў міністр абароны.

Як паведамляў УНІАН, раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка патлумачыў, з якой мэтай ён дамаўляўся на саміце НАТО аб пастаўках Украіне высокадакладнага ўзбраення. У інтэрв'ю ВBC HARDtalk кіраўнік дзяржавы сказаў: «Вы павінны зразумець, што гэта робіцца не для таго, каб мы маглі перамагчы ў гэтай канкрэтнай вайне. А для таго, каб мы маглі стварыць у сябе еўрапейскую сістэму бяспекі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?