Фестываль беларускай культуры ладзяць беларускія творцы і ініцыятывы ў межах кампаніі «Зробім лепш».

На свяце прэзентуюць сваю прадукцыю стваральнікі і распаўсюднікі беларускага нацыянальнага адзення, музыкі ды мастакі. Можна будзе набыць вышыванку ці яе сучасную стылізацыю, а таксама сувеніры з беларускім каларытам.

Таксама чакаецца майстар клас ад майстрыхі беларускіх вышыванак Насты Глушко, а таксама Наталлі Русіян — па вырабах з гліны. Аўтары гульні «Паўстанцы» распавядуць пра свой праект, а Валерыя Тумаш, Мар’яна Валуева, Іра Чэчэт пакажуць і навучаць, як рабіць тату хной ці фарбамі.

У музычнай частцы, якая пачнецца а 18-й, выступяць гурты Unia, Recha, «Бачу ўпершыню» і Сяргей Башлыкевіч (Leibonik).

Фестываль будзе адбывацца з 15:00 да 22:00 ў Прасторы «ДК» (вул. Талбухіна, 4. 3 паверх). Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?