Меркаванні3535

Сацыёлаг Вардамацкі: У Беларусі спыніўся рост прыхільнікаў Расіі

Рост колькасці прарасейска арыентаваных беларусаў спыніўся, паведаміў кіраўнік цэнтра «Беларуская аналітычная майстэрня» (BAW; Варшава) Андрэй Вардамацкі, які прыняў удзел у прэзентацыі BAW ў рамках чацвёртага Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, які праходзіць 3-5 кастрычніка ў Каўнасе (Літва). Гэты працэс спыніўся ў чэрвені, дадаў сацыёлаг.

Паводле яго слоў, падзеі ў Украіне ўплываюць нават на эканамічнае самаадчуванне беларусаў. «Так, у лістападзе-снежні 2013 года, калі не адбывалася аб'ектыўна ніякіх эканамічных зменаў, эканамічнае самаадчуванне беларусаў пачало паляпшацца. Падзеі на Майдане вырабілі такі эфект, што жыццё ў Беларусі стала адчувацца як асабліва стабільнае. Хоць аб'ектыўна, з пункту гледжання інфляцыі, узроўню заробкаў і коштаў, нічога не змянілася. Але суб'ектыўнае ўспрыманне гэтых працэсаў палепшылася », - адзначыў Вардамацкі.

Згодна з сацапытаннямі, са студзеня да чэрвеня ішоў «ўпэўнены, паступальны працэс павелічэння прарасейскіх арыентацый». «Ён спыніўся ў чэрвені, далейшыя нашы вымярэнні гэта пацвердзілі. Ён спыніўся на досыць высокім узроўні: каля дзвюх трацінаў беларусаў лічаць, што саюз з Расійскай Федэрацыяй лепш, чым саюз з ЕС », - паведаміў сацыёлаг.

На думку Вардамацкага, на спыненне павелічэння колькасці прарасейска настороенных беларусаў паўплывала некалькі фактараў. Першы звязаны з стомленасцю ад ўспрымання «аднаго патоку інфармацыі», калі беларусы сталі звяртаць увагу і на «іншыя патокі». «Адбываецца аналіз патокаў інфармацыі з Расеі і іншых патокаў (замежных, незалежных беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэту)», - адзначыў сацыёлаг.

Другая прычына, па яго словах, звязана з эфектам «адмоўнай адаптацыі». Так, калі на працягу працяглага часу людзям даказваюць правільнасць нейкіх падзеяў ці дзеянняў нейкі асобы, яны перастаюць верыць у гэтыя сцвярджэнні. «Таму пераможныя рэляцыі таго ж расейскага ТБ пачынаюць успрымацца па-іншаму», - канстатаваў Вардамацкі.

Нарэшце, трэцяя прычына звязана з тым, што частка беларусаў, «якая была або магла быць арыентавана» на падтрымку Расеі, напоўніла «рэзервуар». Гэты рэзервуар ўжо запоўнены - «засталіся людзі з процілеглым меркаваннем», дадаў кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні.

БелаПАН

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Літвы. Размова ішла па-беларуску12

«Кідае ў нас кучы гаўна». Трамп заявіў пра сваю незадаволенасць Пуціным6

Пазняк перайшоў да абразаў Ціханоўскага: «Істота тарабаніць увесь час»168

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць43

Да чэмпіянату свету па фехтаванні дапусцілі нават «нейтральных» расійскіх афіцэраў3

Самую дарагую мінскую кватэру ў чэрвені купілі ў «Доме Чыжа»4

Беларусам паабяцалі паказаць па тэлебачанні Лігу чэмпіёнаў3

Сабаленка выйшла ў паўфінал Уімблдона, ледзь не асароміўшыся ў матчы са 104-й ракеткай свету2

Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць