Пра гэта заявіў кіраўнік Службы бяспекі Украіны (СБУ) Валянцін Налівайчанка падчас праграмы «Вечар з Мікалаем Княжыцкім» на Еспресо TV.

«Расстрэл на Майдане планавалі дзесяткі людзей, перш за ўсё гэта кіраўнікі дэпартаментаў і ўпраўленняў. Па іх адкрытыя крымінальныя справы, пры чым яшчэ з сакавіка. Ёсць абстрактныя, ёсць і затрыманыя, ёсць і арыштаваныя. Па стане на сёння арыштаваныя чатыры здраднікі, афіцэры высокага ўзроўню», — заявіў Налівайчанка.

У рамках расследавання былі затрыманыя таксама шэраг прадстаўнікоў спецпадраздзялення «Беркут», у прыватнасці, камандзір роты і яшчэ два міліцыянты даставілі ў суд. Двум «беркутаўцам» была абраная мера стрымання ў выглядзе арышту, а ў дачыненні да камандзіра спецроты ўжылі хатні арышт.

Раней паведамлялася, што Налівайчанка лічыць падазраваным нумар адзін у справе аб расстрэлах на Майдане экс-кіраўніка СБУ Аляксандра Якіменку, які схаваўся ў Расіі разам з двума сваімі намеснікамі — і гэта ў сітуацыі фактычнай вайны паміж Расіяй і Украінай..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0