Помнік Уладзіміру Леніну ў Запарожжы апранулі ў вышыванку. Ініцыятыву праявіў грамадскі актывіст і журналіст Юрый Гудыменка. Паводле яго слоў, такім чынам ён вырашыў зрабіць «прышчэпку патрыятызмам» правадыру народа і зберагчы яго ад «ленінапада».
Вышыванку Леніну зрабілі з шчыльнай банернай тканіны з надрукаваным на ёй арнаментам.