У матчы 26-га тура чэмпіянату краіны па футболе (другі этап) БАТЭ у гасцях перамог «Гомель» з лікам 2:1 (Карніцкі, 18, Гардзяйчук, 49 — Блізнюк, 10) і захаваў лідарства ў чэмпіянаце.

Сёння мінскае «Дынама» на сваім полі перамагло «Нафтан» — 2:0.

Пасля 26 тураў, 1—6-я месцы: БАТЭ — 57, Дынама — 54, Шахцёр — 44, Нафтан — 41, Тарпеда-БелАЗ — 36, Гомель — 32.

Матчы 27-га тура (усяго — 32 туры) пройдуць 18 і 19 кастрычніка, але матч «Шахцёр» — БАТЭ прызначаны на 16 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0