5 кастрычніка ў праграмы «Адважныя сэрцы» на канале «1+1» баец АТА Сяргей зрабіў прапанову рукі і сэрца медсястры Анастасіі, якая ратавала яго жыццё.

Дзяўчына адказала «Я згодная», не раздумваючы.

Сяргей — добраахвотнік з Луганска. Ён быў цяжка паранены ў баі — у харкаўскую бальніцу яго даставілі з цяжкай траўмай пазваночніка. У бальніцы медсястра Насця не адыходзіла ад яго ложка. Зараз Сяргей ужо перасоўваецца самастойна, хоць і з дапамогай мыліц.

Прапанова рукі і сэрца стала для дзяўчыны абсалютным сюрпрызам. Увайшоўшы ў студыю, Сяргей падарыў Насці кветкі, пасля чаго нечакана дастаў пярсцёнак.

«Насця, ты вельмі моцна змяніла маё жыццё да лепшага. Цяпер маё сэрца належыць табе. Будзь маёй жонкай!», — сказаў хлопец.

Сяргей прызнаўся, які падарунак хацеў бы зрабіць каханай — гэта шчанюк пароды хаскі, пра якога Насця марыць. А ўжо праз некалькі хвілін у студыю увайшоў спявак Арсен Мірзаян, і ў руках у яго быў менавіта такі шчанюк. Сваіх новых гаспадароў сабачка адразу палюбіў і адразу уладкаваўся ў іх на руках.

Тэмай гэтага эфіру стаў гераізм медыкаў, якія ратуюць жыцці байцам АТА. Госцем студыі стаў ваенны лекар Усевалад Сцяблюк, які здолеў выцягнуць з Ілавайскага катла амаль 90 параненых украінскіх байцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?