«Калі сёння прадпрымальнікаў прысудзяць да адміністратыўных арыштаў, то перамоваў з уладамі, прызначаных на 19 снежня, не будзе», — заявіў Рацыі за некалькі хвілін да паседжання суда Цэнтральнага раёну Мінска затрыманы ўчора лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў.

Нагадаем, учора каля тысячы прадпрымальнікаў прыйшлі да будынку Палаты прадстаўнікоў, дзе дэпутат Анатоль Паўловіч паабяцаў ім, што 19 снежня ў парламенце пройдуць перамовы ўсіх зацікаўленых бакоў наконт далейшага лёсу малога бізнесу ў Беларусі.

Пасля мітынгу некалькі лідэраў прадпрымальніцкага руху і грамадскіх актывітаў былі затрыманыя.

Аляксей Мінчонак, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0